Дуда апошнім часам прэтэндуе на вяртанне звання ўсенародна любімага музычнага інструмента — на ім імкнуцца граць усе: ад падлеткаў да бізнэсоўцаў. Дуду можна пачуць на вялікіх канцэртах, а можна і выпадкова на вуліцы — дудары, якія выходзяць іграць дзеля душы заўжды збіраюць вакол сябе невялікі натоўп.

26–28 студзеня дудары адправяцца ў міні-тур па Беларусі, з майстар-класамі па танцах, выставай пра гісторыю дуды, і, натуральна, з канцэртамі. Цяпер каб пачуць найлепшых дудароў Беларусі не абавязкова ехаць на вялікі канцэрт у Мінску.

Што? Дзе? Калі?

26 студзеня. Мінск. Малая зала КЗ “Мінск”. Канцэрт "Легенды Вялікага Княства — старажытная зямля”. Свята дуды з гуртамі: Testamentum Terrae, Brevis, Cornucopia, . Irdorath folk band, сярэднявечны вулічны тэатр «Шальмоўскі Тэатр Ды Грыза», Гурт гістарычнага танца «Фламея», Школа гістарычнага танца «Залаты двор». У праграме таксама ++ рыцарскія баі ад «Мінскай Уніі «Меч і Воран» і інш. Пачатак а 19.00. Квіткі ад 30000 да 50000. Даведкі па т.: (29) 649-08-88, (17) 328-66-38. Усім наведнікам — кампакт-дыск у падарунак.

27 студзеня. Брэст. ГКЦ. Свята дуды з гуртамі “Стары Ольса” і “Testamentum Terrae”. Даведкі па т.: (29) 313-98-60. Квіткі -- 30000 руб.

28 студзеня. Гомель. ГЦК. Свята дуды з гуртамі “Стары Ольса” і “Testamentum Terrae”. Даведкі па т.: (29) 672-03-52. Квіткі ад 25000 да 45000 руб.

Што такое дуда?

Дуда існуе ў шматлікіх варыянтах амаль ва ўсіх еўрапейскіх народаў — ад класічнай шатландскай валынкі да экзатычных індыйскіх інструментаў. Дуда — духавы язычковы інструмент, які згадваецца ў старабеларускай літаратуры ўжо з XV стагоддзя. Выраб яе лічыўся справай сакральнай. У XIX стагоддзі дуда стала адным з самых папулярных беларускіх інструментаў. Зараз дуда перажывае сапраўднае адраджэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0