У 2011 годзе ў Мінску было зарэгістравана 69 разнавіднасцяў інфекцыйных хвароб, паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка 25 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, большая іх частка — 47 — адносяцца да рэдкіх або малараспаўсюджаных: да аднаго выпадку на 100 тыс. жыхароў або ад аднаго да 10 выпадкаў на 100 тыс. «Спектр рэдка выяўляемых інфекцый у нас штогод пашыраецца. Гэта гаворыць аб высокім узроўні дыягнастычнай сістэмы інфекцыйных захворванняў у Мінску», — зазначыла Фісенка.

Часцей за ўсё ў жыхароў Мінска рэгістраваліся вострыя рэспіраторныя інфекцыі. У 30–40% усіх захварэўшых — на вірусую этыялогію. Сярод рэдкіх паталогій спецыяліст выдзеліла дыфтэрыю, адзёр, краснуху, асобныя разнавіднасці віруснага гепатыту, клешчавы энцэфаліт.

Як заявіла Фісенка, найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з інфекцыйнымі хваробамі з’яўляецца вакцынацыя. Пры падтрымцы Мінгарвыканкама ажыццяўляецца бясплатная вакцынацыя супраць 11 захворванняў: адзёру, дыфтэрыі, слупняку, краснухі, поліяміэліту, коклюшу, туберкулёзу, паратыту, віруснага гепатыту B і, А, хіб-інфекцыі. Дзякуючы вакцынацыі штогод удаецца прадухіліць каля 95 тыс. выпадкаў вострых інфекцыйных захворванняў, у тым ліку да 10 тыс. выпадкаў ускладненняў і патэнцыяльных смяротных выпадкаў. Правядзенне вакцынацыі ў 2011 годзе дазволіла зэканоміць як мінімум 1,5 млн. долараў, мяркуюць спецыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?