у якім сказаў, што прэм’ер-міністру Уладзіміру Пуціну варта даць «гарантыі бяспекі», каб той пагадзіўся правесці сумленныя прэзідэнцкія выбары.

«Ён нахапаў улады столькі, што нічога не можа з ёй рабіць… Можна было б стварыць такую сістэму, пры якой нармальны зноў абраны прэзідэнт Расійскай Федэрацыі даў бы гарантыі бяспекі Пуціну і яго сям’і. Гэта павінная быць не пацанская дамоўленасць паміж двума людзьмі. Гэта павінен быць элемент грамадскага кансэнсусу», — заявіў Навальны ў інтэрв’ю.

«Усе мы хочам, каб гэтая рэфармацыя ўлады прайшла не ў выглядзе аранжавай рэвалюцыі. Мы хочам, каб не было падпаленых аўтамабіляў на вуліцах. Гэтага хочуць не два чалавекі, а 140 мільёнаў чалавек», — сказаў Навальны.

Таксама ў інтэрв’ю Парфёнаву Навальны дадаў, што яму пакуль рана казаць пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?