Такія дадзеныя прыводзіць дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва краіны.

Так, прадпрыемствы вугальнай прамысловасці вырабілі за гэты перыяд на 12 тыс. тон вугалю больш, чым у мінулым годзе. У 1,4 разу павялічыўся аб’ём выпусканай прадукцыі ў галіне лёгкай прамысловасці, на 12% павялічыліся маштабы транспартных перавозак. Вялікіх поспехаў, сцвярджаюць улады Паўночнай Карэі, дамагліся рабочыя хімічнай, машынабудаўнічай, сталеліцейнай і харчовай прамысловасці. Дасягнуты прагрэс у рэалізацыі буйных праектаў, уключаючы будаўніцтва жылога квартала ў раёне Мансудэ ў цэнтры Пхеньяна.

У інфармацыі дзяржінфармагенцтваў адзначаецца, што паўночнакарэйскія працоўныя калектывы з энтузіязмам адрэагавалі на навагоднія заклікі ЦК Працоўнай партыі Карэі (ППК) і Цэнтральнага ваеннага камітэта ППК,
а таксама задачы, пастаўленыя ў галіне эканомікі ў перадавіцы, апублікаванай 1 студзеня ў трох галоўных газетах краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?