На асуджанага Андрэя Саннікава пры падачы ім прэзідэнту Беларусі хадайніцтва аб памілаванні псіхалагічнага і фізічнага націску не аказвалася. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МУС Беларусі.

Хадайніцтва было пададзена 23 снежня 2011 года.
Як растлумачылі ў МУС, згодна з указам прэзідэнта, хадайніцтва падаецца ў адміністрацыю адпаведнай пенітэнцыярнай установы, якая павінна перадаць просьбу аб памілаванні разам з пакетам іншых дакументаў (копіяй прыгавору, характарыстыкай асуджанага і г.д.) у Адміністрацыю прэзідэнта на працягу месяца.

Адміністрацыя выпраўленчай калоніі нумар 3 УДВП Віцебскай вобласці накіравала хадайніцтва Саннікава разам з адпаведнымі дакументамі ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі 23 студзеня.

Між тым Ірына Халіп са спасылкай на мужа заявіла, што хадайніцтва Саннікаў падпісаў яшчэ 20 лістапада, пасля перыяду цяжкога ціску і шантажу 16—20 лістапада.
На прэс-канферэнцыі 23 снежня — дакладна ў дзень, да якога МУС адносіць хадайніцтва Саннікава — Лукашэнка на шматлікія пытанні наконт лёсу палітвязняў адказваў, што прашэнні аб памілаванні яны пісаць адмаўляюцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?