Раніцай 26 студзеня беларуска (№ 3 сусветнага рэйтынгу) выйграла ў бельгійкі Кім Клейстэрс (№ 11) 6:4, 1:6, 6:3 і ўпершыню ў кар'еры выйшла ў фінал турніру Вялікага Шлему.

Гэтым самым яна зарабіла як мінімум $1 150 000.

У фінале ў суботу Азаранка сустрэнецца з Марыяй Шарапавай, што вырвала перамогу ў Петры Квітавай з Чэхіі 6:2, 3:6, 6:4.

У выпадку перамогі ў фінале памер прызавых Вікторыя дасягне $2 300,000.

Але галоўнае, што яна ўпершыню ў кар’еры стане першай ракеткай свету.
Калі ж прайграе, то стане другой, усё адно абнавіўшы свой рэкорд.

Дарэчы, Марыя Шарапава — каранямі з Гомельшчыны. Яе сям'я выехала з Беларусі ў Расію, ратуючыся ад наступстваў Чарнобыля. Так што пераможа, у кожным разе, беларуска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?