Палякі арганізавалися праз Facebook и масава выйшлі на вуліцы польскіх гарадоў, каб абараніць свае грамадзянскія свабоды. Моладзь мяркуе, што свабоды абмяжуе ратыфікацыя краінай міжнароднай дамовы ACTA.

Скарачэнне ACTA разшыфроўваецца як Anti-Counterfeiting Trade Agreement. Гэта дамова, скіраваная супраць пірацтва і іншых злачынстваў у сеціве.

Вялікая акцыя пратэсту ў Варшаве сабрала некалькі тысяч чалавек. Арганізацыяй пратэстаў займаюцца шматлікія няўрадавыя арганізацыі. Пратэсты падтрымалі некалькі тысячаў польскіх інтэрнэт-сайтаў, якія адключылі свае сэрверы і змясцілі інфармацыю пра шкоду ад пагаднення ACTA. Людзі выйшлі на вуліцы таксама ў Кракаве (15 тысяч чалавек, пераважна студэнтаў), Уроцлаве, Быдгашчы да іншых гарадах.

Аб’яднанне хакераў, якія называюць сябе «Anonymous», узламалі інтэрнэт-старонкі польскага ўрада. Атакі хакераў працягваюцца ўжо некалькі дзён. Міністру замежных справаў Радаславу Сікорскаму прыйшлося выступіць з запэўніваннямі, што ратыфікацыя Польшчай ACTA не нясе пагрозы для грамадзянскіх свабодаў.

Самыя масавыя акцыі пратэсту маюць адбыцца сёння, у чацвер, калі польскі амбасадар ў Токіа ад імя Польшчы паставіць свой подпіс пад міжнародным пагадненнем ACTA.
Пасля гэтага пагадненне павінна быць зацверджана польскім парламентам і падпісанае прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?