19 студзеня 17-гадоваму жыхару вёскі Лядзец Столінскага раёна Брэсцкай вобласці выстаўлена абвінавачанне ў забойстве (ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса) 13-гадовай мясцовай жыхаркі Юліі Ляшук, вучаніцы 8-га класа Лядзецкай сярэдняй школы.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Травулька.

Нагадаем, дзяўчынка 1 студзеня каля гадзіны ночы пайшла ў мясцовы Дом культуры і не вярнулася. Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці была распачата справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Праз некалькі дзён па падазрэнні ва ўчыненні злачынства быў затрыманы мужчына, аднак, як паказала экспертыза, кроў на яго адзенні не належыць зніклай дзяўчынцы. Таму 6 студзеня ён быў адпушчаны з ізалятара часовага ўтрымання.

15 студзеня па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы аднавясковец зніклай дзяўчынкі, хлопец 1994 года нараджэння. Ён указаў месца, дзе знаходзіцца цела. Труп школьніцы быў закапаны недалёка ад вёскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?