2 снежня Пякарскі яшчэ тлумачыў, чаму Канавалаў і Кавалёў вінаватыя. Фота Сяргея Гудзіліна.

2 снежня Пякарскі яшчэ тлумачыў, чаму Канавалаў і Кавалёў вінаватыя. Фота Сяргея Гудзіліна.

Паводле звестак БелаПАН, у адпаведнасці з указам Лукашэнкі адпраўлены ў адстаўку першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі МУС палкоўнік міліцыі Алег Пякарскі.

Высокі чын МУС звольнены ў запас Узброеных сіл нібыта за здзяйсненне ўчынкаў, што дыскрэдытуюць званне супрацоўніка міліцыі.

На пасаду першага намесніка кіраўніка МУС Пякарскі быў прызначаны 4 снежня 2009 года.
Да гэтага ён узначальваў галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС. Яшчэ раней — упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Чуткі пра будучую адстаўку Пякарскага з’явіліся ў сярэдзіне снежня мінулага года пасля затрымання намесніка кіраўніка МУС — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудзеня. Але тады ішла гаворка пра тое, што Пякарскі сам напісаў прашэнне аб адстаўцы.

Глядзі яшчэ: Ні ў Следчым камітэце, ні ў КДБ няма інфармацыі аб распачынанні крымінальнай справы на Алега Пякарскага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?