У сталіцы Румыніі больш за 30 чалавек пацярпелі ў выніку разгону антыўрадавай дэманстрацыі,
паведамляе Euronews.

На вуліцы Бухарэста ў нядзелю зноў выйшлі маніфестанты, незадаволеныя новымі мерамі эканоміі і планаванай рэформай сістэмы аховы здароўя. Пратэстоўцы пачалі закідваць паліцэйскіх камянямі і палкамі, тыя вымушаныя былі прымяніць слезацечны газ.

Антыўрадавыя пратэсты ідуць у краіне ўжо некалькі дзён. Сярод патрабаванняў — адстаўка кабінета Траяна Бэсеску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0