Дзвінск. У ваенным складзе Дзвінскай крэпасці выкрылі немалую крадзежу салдацкай адзежы. Крадзежа тым больш цікавая, што гэтыя склады ўдзень і ўночы вартуюць салдаты з вінтоўкамі ў руках.

«НН». № 1. 1912.

* * *

Новы 2002 год для еўрапейскай інтэграцыі адзначыўся ўвядзеннем адзінай наяўнай валюты — еўра. Дагэтуль Еўрасаюз быў збольшага справай палітычна-бюракратычных ды фінанса-эканамічных элітаў, але з увядзеннем агульнаеўрапейскіх грошай ён надзвычай блізка падышоў да шараговых грамадзянаў ЕС, якія дагэтуль больш лічылі сябе грамадзянамі асобных краінаў, чым еўрапейцамі.

«НН». № 1. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?