Адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Егіпта, хрысціянін Нахіл Савірыс прыцягваецца да суда за публікацыю ў інтэрнэце карыкатуры,
якая выяўляе герояў амерыканскіх мультфільмаў — мышаня Мікі Маўса і яго сяброўку Міні Маўс — у традыцыйнай ісламскай вопратцы, пра што ў аўторак напісалі брытанскія газеты.

Абвінавачанні супраць Савірыса прадставіла ў суд егіпецкая пракуратура. Падставай для іх стала скарга, пададзеная групай адвакатаў, прыхільнікамі рэлігійных партый, што перамагалі на парламенцкіх выбарах у Егіпце.

Савірыс стаў лідарам ліберальнай партыі «Свабодныя егіпцяне», якая абвясціла пра байкот выбараў у верхнюю палату парламента, што пачынаюцца ў канцы студзеня. Гэта было зроблена на знак пратэсту супраць парушэнняў, якія, на думку партыі, адбываліся падчас галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?