Аб гэтым паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп.

Першапачаткова было абвешчана, што падпісацца на 25-томнік твораў класіка беларускай літаратуры ўсе ахвотныя могуць да 1 снежня 2011 года.

Аднак праз тое, што першы том паступіць у друкарню толькі ў сакавіку, у выдавецтве вырашылі падоўжыць падпіску да канца лютага.

Нагадаем, што па ўмовах падпіскі

трэба ўнесці грошы за першы і апошні том і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем аб аплаце.
Па ўмовах падпіскі трэба:

Унесці аплату за першы і апошні тамы ў паштовым аддзяленні.

Кошт першага тома — 46 800 рублёў

апошняга (25-га) — 58 400 рублёў.

Тэрмін аплаты — да 1 сакавіка 2012 года.

Накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем аб аплаце.

Інфармацыя аб выхадзе наступнага тома, кошце і тэрмінах аплаты будзе змешчана ў выдадзеным томе.

Пералік грошай па наступных рэквізітах.

УП «Мастацкая літаратура» 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11

р/р 3012001483810 аддзяленне № 538 у г. Мінску

ААТ «Белінвестбанк», БІК 153001739

УНП 100055406 ОКПО 02477775,

«Падпіска на творы Караткевіча»

Даведкі па тэлефонах: 203 83 63, 226 66 16.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?