Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2012 год. Адпаведныя ўказы № 590 і № 591 падпісаны 23 снежня, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Рост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца на ўзроўні 5–5,5%, прадукцыі прамысловасці — 6–7%, экспарту тавараў і паслуг — 11,6–12,3%. Чакаецца прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў аб’ёме 3,7 млрд. долараў.

Мяркуецца, што рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2012 годзе павінны павялічыцца на 3–3,5%.

Устаноўлены «дакладныя і канкрэтныя мэты грашова-крэдытнай палітыкі, параметры развіцця банкаўскага сектара». Уведзены «мэтавыя арыенціры па працэнтнай палітыцы і крэдытаванні банкамі эканомікі, міжнародных рэзервовых актывах».

Прагназуецца, што стаўка рэфінансавання на канец 2012 года складзе 20–23% гадавых пры росце спажывецкіх цэн на 19–22%, патрабаванні банкаў да эканомікі ўзрастуць на 17–23% і складуць 40% да ВУП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?