У сталіцы 23 снежня пачалі працаваць ёлачныя базары, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Для продажу ёлак вызначана больш як 150 пляцовак.

Базары будуць працаваць штодзённа з 10.00 да 19.00 па 31 снежня.

Вызначаны таксама пляцоўкі для агульнагарадскіх ёлачных базараў, якія будуць працаваць у кожным раёне: у Заводскім — на вуліцы Жылуновіча, 4; у Ленінскім — на праспекце Ракасоўскага, 2; у Маскоўскім — на праспекце Газеты «Правда», 40; у Кастрычніцкім — на вуліцы Казінца, 6а; у Партызанскім — на бульвары Трактарабудаўнікоў; у Першамайскім — на вуліцы Шугаева, 3/1; у Савецкім — на вуліцы Я.Коласа, 67; у Фрунзенскім — на вуліцы Прытыцкага, 42; у Цэнтральным — на вуліцы Няміга, 8.

Апрача таго,

агульнагарадскі ёлачны базар будзе працаваць 24 і 25 снежня падчас правядзення кірмашу «Навагоднi падарунак» на пляцоўцы каля Палаца спорту.

Гандлёвымі арганізацыямі горада заключаны дагаворы на пастаўку натуральных елак з ляснымі гаспадаркамі Мінскай вобласці. Атрыманы 40 тыс. жывых елак. Рознічныя цэны чакаюцца ад 26 да 93 тыс. рублёў.

Фірменны магазін Цэнтральнага батанічнага сада ажыццяўляе продаж жылых елак у кадцы розных памераў (1,2–1,5 м) ад 220 тыс. рублёў і вышэй. Фермерская гаспадарка «Калядны лес» прапаноўвае пакупнікам яліну блакітную натуральную ўласнай вытворчасці гатунку Энгельман у кадушках вышынёй 50 см — 2 м па цане 300–800 тыс. рублёў. Продаж ажыццяўляецца ў ГЦ «Атлантык» (вул. Кульман, 5б).

Апрача таго, гандлёвыя арганізацыі ажыццяўляюць продаж звыш 50 відаў ёлак са штучных матэрыялаў ад 25 тыс. да 2 млн. 130 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?