Мінск ўпэўнена лідзіруе па ўзроўню намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы. Гэты паказчык у лістападзе ўпершыню перавысіў 3-мільённую мяжу — склаў 3 млн 197,2 тыс. рублёў (376 даляраў) паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

На другой пазіцыі лістападаўскага зарплатнага рэйтынгу — Мінская вобласць, дзе сярэдні заробак склаў 2 млн 412, 4 тыс. У Гомельскай вобласці сярэдні заробак быў роўны 2 млн 345, 2 тыс., у Магілёўскай — 2 млн 218, 9 тыс. На пятым месцы — Віцебская вобласць з паказчыкам 2 млн 194, 3 тыс., на шостым — Гродзенская (2 млн 190, 3 тыс.).

На ніжняй пазіцыі па-ранейшаму размяшчаецца Брэсцкая вобласць — сярэдні заробак ў гэтым рэгіёне ў лістападзе склаў 2 млн 79,9 тыс. (244 даляры)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?