З 24 па 30 снежня Цэнтральны батанічны сад упершыню арганізуе калядныя і навагоднія святы.

Як паведамілазагадчыца інфармацыйна-асветнага сектара сада Алена Сакуранка, падрыхтавана святочная праграма, якая будзе ўключаць гульні, карагоды, экскурсіі ў хатку Дзеда Мароза, майстар-клас па чараўніцтве, вершы і песні, падарункі. Можна будзе паглядзець і ўпрыгожыць жывую навагоднюю ёлку.

Усе ахвотныя змогуць ажыццявіць прагулкі на поні і падарожжа па тэрыторыі сада ў карэце.
Акрамя таго, у магазіне батанічнага сада можна будзе набыць напярэдадні Новага года яліну ў кадцы, якую пасля святаў можна высадзіць на прысядзібным участку.
Паказы будуць праводзіцца два разы ў дзень — у 11.00 і 13.30 (24 снежня другі паказ пройдзе ў 14.30).
Для ўдзельнікаў святочнай праграмы, якія купяць білет, свабодным будзе ўваход у экспазіцыйную аранжарэю
. У ёй прадстаўлена больш за 600 відаў трапічных і субтрапічных раслін, у іх ліку эўкаліпт, бамбук, інжыр, лаўр, кактусы апунцыя і агава. Акрамя таго, упершыню для ахвотных адкрыецца фондавая аранжарэя, дзе можна ўбачыць рэдкія і экзатычныя расліны.

Батанічны сад плошчай каля 100 га быў закладзены ў 1931 годзе. Гэта найбуйнейшы зялёны масіў цэнтральнай часткі Мінска. Тут налічваецца да 11 тыс. найменняў раслін, у тым ліку каля 2,4 тыс. відаў і гатункаў трапічных і субтрапічных раслін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?