На другасным рынку жылой нерухомасці Мінска ў пакупнікоў карыстаецца попытам таннае жыллё, але прадаўцы кватэраў не спяшаюцца адказваць на попыт зніжэннем цэнаў.

На другасным рынку жылой нерухомасці Мінска сярэдняя цана заключаных угодаў куплі-продажу з кватэрамі на 13% ніжэйшая за сярэднюю цану прапановы, паведамляюць спецыялісты «Твая сталіца — Навастройцэнтр».

— Гэта значыць, попытам карыстаецца больш таннае жыллё, а таксама мае месца гандаль, — удакладняюць ў агенцтве нерухомасці.

Паводле дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, у лістападзе сярэдняя цана прапановы на другасным рынку склала 1390 даляраў за кв.метр, а сярэдняя цана заключаных за лістапад угодаў куплі-продажу з кватэрамі — 1207 даляраў за кв. метр.

Пры гэтым прадаўцы кватэраў па-ранейшаму не жадаюць зніжаць цэны, адзначаюць рыэлтары. За апошнія 6 месяцаў сярэдняя цана квадратнага метра жылой нерухомасці вагаецца ў дыяпазоне ад 1360 да 1390 даляраў за кв.метр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?