Пазаве святло здалёк,
І жыццё – на плаху!
Я – ахвярны матылёк,
Што не зведаў страху.
На спадзеў той палячу,
Пры святле пажыць хачу.
Маю чыстую красу
Ёсць каму прывеціць:
Крылцы самі панясуць
У абдымкі смерці.
Я ляцеў на свой спадзеў –
Прыляцеў, куды хацеў...
0
0
0
0
0
0