У пятніцу, 11 лістапада, жыхары вёскі Гнезна Ваўкавыскага раёна былі ашаломленыя надзвычайным здарэннем. Напярэдадні ноччу невядомыя разбурылі пахаванні на мясцовых могілках.
Як сведчыць адзін з жыхароў вёскі, на магілах разбіты ўсе шкляныя лампады, пашкоджаныя агароджы і помнікі, на свежых магілах выдраныя крыжы, а таксама разваленыя надмагільныя ўзгорачкі.
Супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС, якія на месца здарэння «па гарачых слядах», выявілі вінаватых.
Вандаламі аказаліся трое дзяцей, старэйшаму з якіх усяго толькі 11 гадоў.
Паколькі дзеці не дасягнулі ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, крымінальная справа па факце вандалізму распачатая не будзе.
За ўчынак непаўналетніх у адміністрацыйным парадку адкажуць іх бацькі. Жыхары Гнезна ж парадкавалі магілы продкаў да позняга вечара.