Лаўрэатамі прэміі сталі Мухамед Буазізі (Туніс), узнагароджаны пасмяротна, егіпецкі апазіцыянер Астма Махфуз, лівійскі дысідэнт Ахмед ас-Санусі, сірыйскі адвакат Разы Зейтуне і сірыйскі карыкатурыст Алі Фарзат.

Еўрапарламент заснаваў прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава ў 1988 годзе. Яна ўручаецца штогод дзеячам і арганізацыям, якія праявілі сябе ў справе абароны правоў чалавека і фундаментальных свабодаў. У грашовым выражэнні гэта 50 тыс. еўра, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Нагадаем, што сярод намінантаў быў беларускі палітвязень Дзмітрый Бандарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?