Аб гэтым паведаміў кіраўнік краінавага бюро СААЗ у Беларусі Ягор Зайцаў.

З наступствамі чарнобыльскай аварыі памылкова звязваюць узнікненне сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Між тым вучонымі ўстаноўлена, што непасрэдна з радыяцыйным апрамяненнем звязана толькі ўзнікненне анкалагічных захворванняў шчытападобнай залозы. Дакладнай сувязі паміж радыяцыяй і іншымі анкалагічнымі захворваннямі не ўстаноўлена. Увагу людзей, якія пражываюць у пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах, неабходна пераключыць на рэальныя рызыкі для здароўя, звязаныя з курэннем, алкагалізмам, лічыць эксперт.

На думку Ягора Зайцава, такія домыслы ўзнікаюць з-за дэфіцыту інфармацыі. Для яго ўстаранення ў Беларусі ўкараняецца міжнародная даследча-інфармацыйная сетка па Чарнобылю. Задача гэтага праекта ў даступнай форме перадаць людзям веды аб уплыве Чарнобыля на здароўе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?