На Кастрычніцкай плошчы Мінска сёння прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязняў. Яе ладзіла кампанія «Еўрапейская Беларусь».
Як паведаміла радыё «Свабода», перад
У 19.05 былі затрыманыя чатыры актывісты, якія разгарнулі партрэты і пачалі скандаваць «Свабоду палітвязням!» Вядомыя імёны некаторых затрыманых: Алег Ракоўскі, Аляксандр Салдаценка, былы палітвязень Сяргей Казакоў. Яшчэ праз пяць хвілін міліцыянты затрымаліся яшчэ дваіх. Гэта жанчына, якая толькі паспела сказаць, што яе завуць Галіна, і мужчына. Жанчына абуралася з нагоды таго, што ў Беларусі ёсьць палітвязні. Яе і мужчыну ўпіхнулі ў мікрааўтобус і кудысьці павезлі.
Акцыя скончылася ў 19.25. Некаторыя ўдзельнікі сказалі, што пойдуць у Чырвоны касцёл маліцца за вызваленне палітвязняў.