Даляр спыніў падзенне на дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Амерыканская валюта завісла на ўзроўні 7630 рублёў. На працягу дванаццаці апошніх дзён (з першага дня правядзення таргоў) Нацбанк дэклараваў умацаванне рубля ў параўнанні з далярам. Сёння — першы «збой». Гэта можа быць знакам для тых, хто хацеў прыдбаць даляры па найніжэйшым курсе.

Таргі еўра сёння не праводзіліся.

Аб’ём таргоў далярам склаў усяго $13,21 мільёна, прытым што попыт склаў $13,2 мільёна, а прапанова — $17,8 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?