Падчас міжнароднага мастацкага кірмашу«Арт-Масква» , які праходзіў у ЦДХ з 21 па 25 верасня, быў прададзены партрэт прэм’ер-міністра РФ Уладзіміра Пуціна «Putin Couture» працы амерыканскага мастака Дэвіда Датуны. Як паведамляе «Інтэрфакс», карціна пайшла з малатка за 200 тысяч еўра.
Партрэт прывезла на кірмаш украінская галерэя Mironova Gallery, якая прасоўвае творчасць мастака, што спецыялізуецца на партрэтах знакамітасцяў, у Еўропе. Карціна Датуны цікавая перш за ўсё тым, што ўяўляе сабой калаж, зроблены з маленькіх фотарэпрадукцыяў «Джаконды» Леанарда да Вінчы. Датуна працаваў у суаўтарстве з амерыканскім мастаком кітайскага паходжання Алексам Гуфенг Чаа.
Галерэя прадавала карціну за 100 тысяч еўра, аднак з прычыны падвышанага попыту было вырашана правесці закрыты аўкцыён. Як адзначае агенцтва, найбольшую суму прапанаваў вядомы расійскі бізнэсовец, аднак імя яго не паведамляецца.
Дэвід Датуна нарадзіўся ў Тбілісі, але з 1999 года жыве ў ЗША. Мастак працуе ў напрамку
Сёлета ўдзельнікі