Вызваленыя палітвязні Атрошчанкаў, Вінаградаў і Ліхавід на прэс-канферэнцыі засцераглі грамадства ад празмернага аптымізму ў сувязі з вызваленнем палітвязняў: «Хочацца засьцерагчы ўсіх ад залішняга аптымізму. У турме яшчэ знаходзяцца нашы таварышы. Цяпер гучаць галасы пра нейкі дыялог. Незразумела, з кім мы можам размаўляць? Лукашэнка прайграў выбары. Менавіта таму мы ўбачылі істэрычную і брутальную рэакцыю ўвечары 19 сьнежня. Прадметам дыялогу можа быць толькі перадача ўлады».

У былых палітвязняў пыталіся, ці ўжываліся ў дачыненні да іх асабіста гвалт, катаванні, маральны ціск?

Мікіта Ліхавід: «Што лічыць ціскам? Вось адзін прыклад — забарона спаць удзень. Паводле закону, спаць удзень у штрафным ізалятары нельга. Але калі ўначы так вільготна і холадна, што даводзіцца паўночы адціскацца, каб сагрэцца, то ўдзень, калі з'ясі гарачага, то натуральна цябе морыць на сон. Людзі кладуцца паспаць. І за гэта цябе адпраўляюць у штрафны ізалятар альбо дадаюць суткі, калі ты ўжо знаходзішся ў ізалятары».

Аляксандар Атрошчанкаў: «Мне, напрыклад, палкоўнік Арлоў, выканаўца абавязкаў начальніка следчага ізалятара КДБ, сказаў, што ён мне зробіць Гуантанама, што я пераблытаю дзень і ноч. І прыкладна ў такіх умовах я і правёў тры месяцы ў турме КДБ. І насамрэч, час ад часу ўключалі святло ўначы, удзень прыглушалі…».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?