У рыбгасе «Сялец», што пад Бярозай, культывуюцца не толькі традыцыйныя карп, белы амур, таўсталобік, карась і шчупак. Тут пачалі актыўнае развядзенне каштоўных відаў рыбы — весланоса, ленскага асятра, бесцера, сцерлядзі, бялугі, вялікаротага буфала. Сёлета ў рыбгасе маюць выгадаваць каля 100 тон асятровых відаў рыб. Дарагія і каштоўныя віды рыб у Беларусі прадаюцца не вельмі добра — народ бедны, затое на гэтыя прысмакі ёсць попыт за мяжой. Экспарт рыбы і рыбапрадуктаў у Расію і Літву з рыбгаса «Сялец» складзе сёлета каля 5000 тон.

Цяпер у рыбгасе працягваецца дапрацоўка абсталявання, з дапамогай якога ўжо праз год магчыма будзе з уласнай рыбы атрымліваць прамысловую таварную чорную ікру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?