У Беларусі ўздым захваральнасці на ВРІ і грып прагназуецца ў студзені-сакавіку,
у сувязі з чым зрабіць прышчэпку лепш за ўсё да пачатку снежня, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як тлумачаць спецыялісты, пасля прышчэпкі для стварэння паўнацэннай засцярогі ад грыпу арганізму неабходна ад 14 да 30 сутак — столькі часу ідзе на выпрацоўку антыцелаў.

Прышчэпка дзейнічае да 8 месяцаў, пасля чаго ахоўны ўзровень антыцелаў пачынае змяншацца.
Менавіта таму ўрачы рэкамендуюць рабіць прышчэпку штогод, не разлічваючы на імунітэт, які нібыта застаўся з мінулага года.

Кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу ў Беларусі стартавала ў верасні. Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендуе прыняць у ёй удзел. Вопыт паказвае: вакцынацыя супраць грыпу павышае ўстойлівасць арганізма да гэтай інфекцыі, зніжае цяжар захворвання і змяншае верагоднасць захварэць у людзей, якія не маюць імунітэту. Сучасныя грыпозныя вакцыны, прыгатаваныя з адпаведных штамаў і прымененыя ў правільнай дозе, засцерагаюць ад грыпу каля 70–90 працэнтаў здаровых дзяцей і дарослых. З дапамогай вакцын можна патэнцыяльна прадухіліць эпідэмію грыпу, а масавая вакцынацыя людзей, якія належаць да груп высокай рызыкі па захваральнасці, можа абмежаваць грыпозныя эпідэміі ў цэлым, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?