Развітанне з загінулым у авіякатастрофе пад Яраслаўлем абаронцам хакейнай зборнай Беларусі Русланам Салеем пачнецца 10 верасня ў 13.00 на арэне ХК«Юнацтва-Мінск» у сталічным парку Горкага.
Руслан Салей
Сяргей Астапчук
Мікалай Крываносаў, tut.by
Цела Руслана Салея павінна быць дастаўлена ў Мінск сёння ўвечары.
Пахаваны былы капітан зборнай Беларусі будзе ў другой палове дня 10 верасня на Маскоўскіх могілках.
На пахаванне былога капітана зборнай Беларусі прыедуць яго шматлікія партнёры па нацыянальнай зборнай. З омскага «Авангарда» ужо прыбыў Аляксей Калюжны, з екацярынбургскага «Аўтамабіліста» — Віктар Касцючонак. Чакаецца таксама прыбыццё Міхаіла Грабоўскага з «Таронта» і іншых гульцоў.
Пахаванне яшчэ двух членаў загінулай каманды яраслаўскага «Лакаматыва» — форварда Сяргея Астапчука і трэнера па фізпадрыхтоўцы Мікалая Крываносава — хутчэй за ўсё адбудуцца 11 верасня.
Развітанне з Сяргеем Астапчуком пройдзе ў нядзелю, з 13.00 до 15.00 па адрасе: г. Мінск вул. Альшэўскага, 12, рытуальны зал N1. Па сканчэнні паніхіды адбудзецца пахаванне на могілках у Калодзішчах.
Развітанне з Мікалаем Крываносавым пройдзе ў яго дома 11 верасня, з 10.00 да 12.30 (Піянерская, д.3, кв. 34). Ён будзе пахаваны на Кальварыйскіх могілках.