У Беларусі кошты на некаторыя айчынныя лекі будуць павялічаны ў сярэднім на 15%. Такое рашэнне ўтрымоўваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 147 ад 6 верасня 2011 года.

У адпаведнасці з дакументам

павялічваюцца максімальныя адпускныя кошты на ўвесь пералік лекавых сродкаў, якія выпускаюцца ААТ «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў» і СП ТАА «Фармлэнд»,
а таксама на некаторыя найменні лекаў, зробленых РУП «Белмедпрэпараты» і ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў».

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?