Міністэрства аховы здароўя Беларусі да сярэдзіны 2012 года не будзе прымяняць санкцыі да аптэк, якія парушаюць парадак рэалізацыі лекавых сродкаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Такое рашэнне прынята калегіяй Міністэрства аховы здароўя з улікам «уваходжання ў сезон эпідэмічнага ўздыму захворвання на ВРВІ і грып, неабходнасцю правядзення тлумачальнай працы сярод насельніцтва і падрыхтоўкі ўрачоў амбулаторна-паліклінічнага звяна».

Як паведамлялася раней,

у канцы ліпеня гэтага года Міністэрства аховы здароўя афіцыйным лістом папярэдзіла аптэкі краіны аб недапушчальнасці водпуску лекаў без рэцэптаў.
Без іх не павінны адпускацца антыбіётыкі і гарманальныя прэпараты, большасць сродкаў для зніжэння ціску і лячэння захворванняў сэрца і іншыя.

***

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістравана каля 6 тыс. найменняў лекаў. Больш за 1,2 тыс. з іх уваходзяць у безрэцэптурны пералік, што складае прыблізна 20% усяго асартыменту аптэк.

Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, у апошнія гады з павелічэннем колькасці аптэк, найперш недзяржаўных, адзначаны шматлікія выпадкі парушэння парадку водпуску лекавых сродкаў. Часта гэта звязана з тым, што самі наведвальнікі аптэк просяць прадаць без рэцэпту лекі, не ўключаныя ў пералік безрэцэптурных.

У міністэрстве падкрэслілі, што самастойна чалавек можа прымяняць лекавыя сродкі для аблягчэння галаўнога ці мышачнага болю, прастуды, болю ў горле, пры расстройстве жывата, пякотцы, вугрыстай высыпцы, парэзах, ранках і інш. Лекавыя сродкі, якія адпускаюцца без рэцэпта ўрача, — гэта сродкі, склад і дзеянне якіх пры прымяненні ў тэрапеўтычных дозах, указаных на ўпакоўцы і ў інструкцыі па ўжыванні, даступнай для разумення, што выконваецца пацыентам, не выклікаюць рызыкі развіцця ўскладненняў і пабочных дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?