У Мінску ў двары аднаго з дамоў другакласніца трапіла пад колы аўтамабіля і атрымала сур’ёзныя раненні,
паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

Як патлумачыла старшы інспектар, ДТЗ адбылося на дваровай тэрыторыі каля дома па вуліцы Скрыпнікава сёння, а 19.00. Дзяўчынка 2004 нараджэння трапіла пад колы аўтамабіля «Форд Мандэа» пад кіраваннем вадзіцеля 1990 года нараджэння. Як сцвярджае сам кіроўца, дзяўчынка раптам выбегла на дарогу з-за прыпаркаванай машыны. У ДАІ адзначылі, што

характар ​​траўмаў — адкрыты пералом галёнкі і закрыты пералом ступні — дае падставу меркаваць, што «Форд» рухаўся на досыць высокай хуткасці.
У дарожнай міліцыі таксама падкрэслілі, што ў дварах жылых дамоў рэкамендуецца ездзіць не хутчэй за 20 км/г. Пацярпелая ў аварыі дзяўчынка шпіталізавана. Цяпер удакладняюцца абставіны здарэння.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?