Пасля допыту ў дэпартаменце фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю праваабаронца Алесь Бяляцкі застанецца пад вартай.
Як паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка, каля 18.00 жонцы Бяляцкага Наталлі патэлефанавалі супрацоўнікі ДФР і сказалі падрыхтаваць перадачу і прывезці яе ў дэпартамент. Да гэтага Бяляцкага на працягу больш чым чатырох гадзін дапытвала следчая група ДФР.
«Ніякіх вестак мы пакуль не атрымалі, — сказала Равяка. — Якое рашэнне было прынята, мы не ведаем, але па званку жонцы зрабілі выснову, што Алесь застаецца пад вартай».
0
0
0
0
0
0