Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаваннеплей-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Як вядома, у групавым турніры ЛЧ, што стартуе 13 верасня, возьмуць удзел 32 каманды: яны будуць разбітыя на 8 групаў (лёсаванне гэтага этапа пройдзе 25 жніўня). 22 каманды ўжо вядомыя, засталося 10 вакантных месцаў: 5 са шляху чэмпіёнаў, 5 — прадстаўнікоў ліг (што занялі ў сваіх чэмпіянатах
БАТЭ (рэйтынг — 23 216), як і «Капенгаген» (Данія), «Дынама» Заграб (Харватыя), АПОЭЛ Кіпр, «Маккабі» Хайфа (Ізраіль), упершыню ўваходзіў у склад сеяных камандаў.
Лёсаванне распарадзілася, што супернікам барысаўскага клуба будзе чэмпіён аўстрыйскай бундэслігі, клуб «Штурм» з Граца
Такім чынам БАТЭ згуляе з аўстрыйскім «Штурмам» з Граца.
Іншыя пары чэмпіёнскай кваліфікацыі: «Вісла» — «АПОЭЛ», «Маккабі» — «Генк», «Дынама» Заграб — «Мальмё», «Капенгаген» — «Вікторыя» Пльзень.
Шлях прадстаўнікоў ліг: «Одэнсе» (Данія) — «Вільярэал» (Іспанія), «Твэнтэ» (Нідэрланды) — «Бенфіка» (Партугалія), «Арсенал» (Англія) — «Удынэзэ» (Італія), «Баварыя» (Германія) — «Цюрых» (Швейцарыя), «Ліён» (Францыя) — «Рубін» (Расія).
Матчы
«Штурм» у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў адолеў венгерскі «Відэатон» (2:0, 2:3), а ў3-м раўндзе ледзь абыграў грузінскі «Зэстафоні» (1:1, 1:0).
«Штурм» тройчы ўдзельнічаў у групавых турнірах ЛЧ, усяго з улікам кваліфікацыйных гульняў правёў 38 матчаў — 15 перамог, 6 нічыіх, 17 паразаў.
Са «Штурмам» у другім раўндзе Кубка Інтэртота ў 2008 г. гуляў салігорскі «Шахцёр» і прайграў 0:2 у гасцях, нічыя дома 0:0.
Пераможцы дуэляў трапляюць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Каманды, што прайграюць, будуць гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.
***
«Штурм» (галоўны трэнер -- Франк Фода) заснаваны ў 1909 г., трохразовы чэмпіён Аўстрыі (1998, 1999, 2011), уладальнік Кубка Аўстрыі 1996, 1997, 1999, 2010 гадоў. Гуляе на
Пасля трох тураў чэмпіянату Аўстрыі (аўстрыйская бундэсліга) «Штурм» займае апошні,10-ты , радок.
У каманды дзве нічыі і адна параза, розніца мячоў: 3–6. Прычым у апошнім туры «Штурм» прайграў «Капфенбергу» 0:3. У наступным туры
***
Нагадаем, што ўлетку 2008 года БАТЭ ўпершыню ў гісторыі суверэннага футбола выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, жоўта-сінія гулялі ў адной групе з «Рэалам», «Ювентусам», «Зенітам», занялі
У розыгрышы Лігі чэмпіёнаў 2011/2012 года БАТЭ стартаваў з