26 жніўня ў Друскеніках адкрыецца першы ў краінах Балтыі крыты горналыжны комплекс Snoras Snow Аrena. Комплекс зможа прымаць гасцей круглы год, незалежна ад надвор'я.
Інфраструктура цэнтра ўключае адну асноўную трасу даўжынёй 412 метраў, спецыяльны спуск для пачаткоўцаў і асобны сноўборд-парк.Акрамя таго, комплекс будзе мець рэстаранную зону і дзіцячым гарадком, якія ўключае снежны пакой, атракцыёны і горкі.
Заснавальнікі, якія выдаткавалі на рэалізацыю праекта 30 мільёнаў еўра, разлічваюць за год прыняць 150 тысяч замежных турыстаў, прытым што адначасова комплекс здольны змясціць каля тысячы чалавек.
0
0
0
0
0
0