З-за праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру (да 21 м/с) 26 і 27 ліпеня пацярпелі 16 населеных пунктаў,паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.
Пашкоджаны дахі прыватнага жылога дома і 26 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы.
У Віцебску з 17.30 да 21.00 выпала 43,9 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 95 мм. У выніку падтоплены падвалы двух будынкаў, адзін участак аўтадарогі. На 80 хвілін быў спынены рух па двух тралейбусных маршрутах.
У Мазыры (Гомельская вобласць) з 17.30 да 18.20 выпала 20 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 93 мм. Падтопленымі аказаліся 37 прыватных падворкаў і адзін участак аўтадарогі. На чатыры гадзіны спыняўся рух па адным з аўтобусных маршрутаў. Падраздзяленні МНС і работнікі іншых арганізацый аказвалі насельніцтву дапамогу ў адпампоўванні вады.
У выніку трапляння маланкі ў падстанцыю "Паўднёвая" без электразабеспячэння засталіся 20 населеных пунктаў у Мазырскім раёне. Электразабеспячэнне было адноўлена прыкладна праз гадзіну.