На 1 ліпеня 2011 года запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў фармацэўтычнай галіны Беларусі склалі 164,6% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, ці 151,8 млрд. рублёў.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—чэрвені аб'ём вытворчасці лекавых сродкаў павялічыўся на 17,8% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам і склаў 821,4 млрд. рублёў.

Разам з тым знізілася вытворчасць кровазамяняльнікаў і іншых плазмазаменных прэпаратаў — на 2,7% (12,8 млн. ампул); антыбіётыкаў — на 8,3% (21,6 млн. упаковак), вітамінных прэпаратаў — на 1,9% (16,4 млн. упаковак); болепатольных, гарачкапаніжальных і супрацьзапаленчых — на 7,7% (58,9 млн. упаковак), прэпаратаў для лячэння вочных захворванняў — на 3% (8,4 млн. ампул).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?