Былы кіраўнік БТ апублікаваў чарговы артыкул.
У ім ён працягвае іранізаваць з лукашэнкаўскай сістэмы і прапаганды. «Праводзяцца важныя ідэалагічныя мерапрыемствы і выконваюцца мэтавыя дзяржаўныя праграмы, — з напускной сур’ёзнасці малпуе ён афіцыёзныя СМІ. — Статыстыка, не саромеючыся, рапартуе аб прыкметным, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, росце даходаў насельніцтва. Галосныя і выбарныя ад саслоўяў, шляхецтва і паспольства выконваюць алілуйшчыну аральна, тэкстава і з усёй шчырасцю, на якую здольныя. Армія і паліцыя бездакорна спраўляюцца з абавязкамі, ускладзенымі на іх статутамі, інструкцыямі і навучаннямі, запалохваючы замежнага ворага і ламаючы ўнутранага супастата. Няма перабояў з хлебным падвозам, скамарохі і юродзівыя пастаўляюць відовішча па бягучым моманце. Хіба што па серадах хтосьці
І пераходзіць да прапановаў: «З 2009 года беларубель дэвальваваны, практычна, на 120%. Справа за малым. Варта выпусціць
«Аснова сярэднетэрміновай стратэгіі — тэзіс т. Сталіна, што мэта вытворчасці не прыбытак, а чалавек з яго патрэбамі, гэта значыць задавальненне яго матэрыяльных і культурных запатрабаванняў».