Пагрозы жыццю паэта няма.

Народнага паэта Беларусі шпіталізавалі 30 чэрвеня з арытміяй. Як паведаміла яго жонка Валянціна, дзядзька Рыгор на мінулым тыдні наведаў участковага ўрача. Яму зрабілі кардыяграму, дзе і выявілася арытмія. Паэту параілі легчы ў шпіталь. Сардэчны рытм у Барадуліна ўжо аднавіўся, але яму працягваюць ставіць кропельніцы. Валянціна Барадуліна сказала, што ў пятніцу мужа павінны выпісаць.

Апошнім часам стан здароўя 76-гадовага Рыгора Барадуліна прымушае хвалявацца прыхільнікаў яго творчасці. У маі паэт трапіў у рэанімацыю. Летась ён месяц правёў у шпіталі з запаленнем лёгкіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?