Пасля выпуску з Акадэміі курсанты раз’ехаліся па дамах. Пра гэта «Нашай Ніве» на ўмовах ананімнасці паведаміў аднакурснік К.

«Гэта не К. пшыкаў газам у твар журналістаў», — мяркуе ён. Ён пакрытыкаваў падыход блогераў і некаторых вэб-сайтаў да распаўсюджвання неправераных звестак. Але пры гэтым асудзіў і дзеянні супрацоўнікаў у цывільным супраць жыхароў Мінска і журналістаў: «Паскуды бываюць усюды».

Як раней паведамлялася, 3 ліпеня гіцлі ў цывільным хапалі пратэстоўцаў на Прывакзальнай плошчы і перашкаджалі працы журналістаў. Яны пырскалі пярцовым газам, часам проста ў вочы. Усяго такіх выпадкаў, паводле сведчанняў журналістаў, было прынамсі некалькі. У МУС заяўлялі, што не маюць да гэтага ніякага дачынення.

Аднак у інтэрнэце з’явілася фота аднаго з тых, хто нападаў: у момант, калі ён пшыкае з балона проста ў твар аператару агенцтва Ройтэрз Уладзіміру Косціну, які вядзе здымку.

Блогеры меркавалі, што распазналі нападніка і знайшлі яго старонку Вконтакте.

Там 22-гадовы выпускнік МУС К. сам апісвае сябе. Ён з Ваўкавыска, каталік, мае дзяўчыну. «Просты смяротны селянін. (…) Гатовы адстрэліць ногі підарам і тым, хто пад іх косіць, ненавіджу эма і аппозицию, гэтак жа ненавіджу фуфлагонаў. Люблю бананы»
.

На старонцы Вконтакте К. з’явіліся дзясяткі рэзка негатыўных каментароў. Карыстальнікаў абурыла «нянавісць да апазіцыі» ў чалавека, які павінен служыць закону, а не якойсьці палітычнай сіле.

* * *

Калі ў кагосьці ёсць звесткі, хто атакаваў журналістаў 3 ліпеня, паведамляйце ў СМІ.

Гіцаль з-за спіны пырскае журналісту газ у твар. Фота Еўрарадыё.

Гіцаль з-за спіны пырскае журналісту газ у твар. Фота Еўрарадыё.

А вось той самы тып, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0