У Данецкай вобласці расце колькасць хворых на халеру. Чарговы выпадак захворвання на халерны вібрыён, па стану на 15 чэрвеня, быў пацверджаны ў Марыупалі ў жанчыны пенсійнага ўзросту,

паведамілі ў прэс-службе ўкраінскага Міністэрства аховы здароўя.

У Марыупалі зарэгістравана 16 выпадкаў захворвання на халеру і 7 выпадкаў вібрыёнаносьбіцтва ў клінічна здаровых людзей. Яшчэ адна хворая на халеру раней была выяўлена ў Валнавахскім раёне Данецкай вобласці.

Цяпер 12 пацыентаў і адзін чалавек-вібрыёнаносьбіт пасля завяршэння курса лячэння і атрымання трох адмоўных вынікаў даследавання на халеру былі выпісаны з медустаноў. Астатнія жыхары рэгіёну прадаўжаюць лячэнне ў інфекцыйных аддзяленнях гарадской і раённай бальніц, стан іх здароўя - сярэдняй і лёгкай ступені цяжкасці.

Як раней паведамлялася, новая ўспышка халеры была зарэгістравана ў Данецкай вобласці Украіны ў канцы мая гэтага года. Санітарныя службы прыйшлі да высновы, што прычынай стаў несанкцыянаваны скід каналізацыйных сцёкавых вод у Азоўскае мора. Вынікі лабараторных даследаванняў паказалі, што крыніца заражэння халерным вібрыёнам была выяўлена ў вадзе адкрытых вадаёмаў, марской і сцёкавай вадзе, пробах рыбы. Заражэнне хворых адбылося пераважна пры апрацоўцы свежавылаўленай рыбы ў месцах несанкцыянаванага скіду сцёкавых вод або пры ўжыванні прыгатаваных з яе страў у дамашніх умовах з парушэннямі санітарна-гігіенічных патрабаванняў і тэхналогіі прыгатавання.

Міністэрствам аховы здароўя Украіны вядзецца ўзмоцнены маніторынг санітарна-эпідэміялагічнага стану месц адпачынку, кантроль пітной і марской вады на поўдні краіны.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?