Як паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя, за ўсю гісторыю распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі (з 1987 года) былі зарэгістраваны 12.133 выпадкі заражэння. Большасць ВІЧ-інфікаваных — маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў.
За апошнія некалькі гадоў доля палавога шляху перадачы ВІЧ вырасла да 75%. Адначасова да 21% ад агульнай колькасці новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі скарацілася перадача вірусу пры ўнутрывенным спажыванні наркотыкаў, якая першапачаткова была асноўным шляхам перадачы.

Меры дзяржаўнай палітыкі па процідзеянні ВІЧ-інфекцыі адлюстраваны ў дзяржаўных праграмах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. У рамках праграм укараняюцца сучасныя метады прафілактыкі сярод спажыўцоў наркотыкаў. Прадугледжана актыўная інфармацыйная праца з насельніцтвам, асабліва з моладдзю. Акрамя таго, у вырашэнні праблемы распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі Беларусь падтрымліваюць міжнародныя арганізацыі. Гэтыя меры дазволілі знізіць распаўсюджанасць інфекцыі сярод спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў, забяспечыць амаль 90-працэнты ахоп антырэтравірусным лячэннем ВІЧ-станоўчых пацыентаў, якія маюць патрэбу ў лячэнні, а таксама знізіць частату перадачы ВІЧ ад маці дзіцяці да 3%.

Сярод праблем, якія патрабуюць вырашэння, значнае павелічэнне долі палавога шляху перадачы і рост колькасці ВІЧ-станоўчых жанчын.
У выніку гэтага расце і колькасць дзяцей, народжаных ВІЧ-інфікаванымі маці. Таму важна выканаць задачу па зніжэнні рызыкі нараджэння інфікаваных дзяцей да 2% і правядзенні ўсіх прафілактычных мерапрыемстваў з улікам гендарнага падыходу, адзначаецца ў паведамленні.

Яшчэ адзін прыярытэт дзяржпалітыкі ў процідзеянні ВІЧ — прадастаўленне антырэтрывіруснай тэрапіі 95% ВІЧ-станоўчых пацыентаў. Нядаўнія даследаванні інстытутаў аховы здароўя ЗША пацвердзілі 96-працэнтную эфектыўнасць антырэтравіруснага лячэння ў скарачэнні перадачы ВІЧ. Акрамя таго, важна ахапіць праграмамі прафілактыкі да 80% спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў і іншых груп насельніцтва з павышанай рызыкай заражэння, а таксама істотна пашырыць доступ да комплексу медыцынскіх паслуг для ВІЧ-станоўчых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?