Прычынай успышкі кішачнай інфекцыі ў Еўропе магла стаць соя. Не бабы гэтай расліны, а парасткі, што масава выкарыстоўваюцца ў салатах. Або, як варыянт, мікс каліваў бабовых. У Нямеччыне ўжо засцераглі ад ужывання ў ежу прарошчанай соі, пакуль крыніца інфекцыі не будзе канчаткова вызначаная і ліквідаваная.
Парасткі соі ў Нямеччыне масава выкарыстоўваюць у салатах.
У Беларусі салаты з прарошчанай сояй гатуюць толькі ў рэстаранах upscale.
У спісе ахвяраў інфекцыі ўжо 22 чалавекі. Такія звесткі апублікаваў у нядзелю Еўрапейскі цэнтр кантролю і прафілактыкі хваробаў.
Вядома і дакладная лічба выпадкаў заражэння бактэрыяй — 2263 чалавекі. У больш чым шасцісот з іх развіўся
Медыкі працягваюць шукаць асяродак інфекцыі. Версій свет. Пад падазрэннем, напрыклад, музычны фестываль у Гамбургу, які наведалі больш за паўтара мільёна чалавек, у тым ліку замежнікі. Але некаторыя хворыя сцвярджаюць, што елі толькі ў хаце.
З вялікай доляй імавернасці інфекцыя паходзіць з фермы пад Гамбургам, што спецылізуецца на вырошванні бабовых.
У Беларусі калівы соі ў стравах амаль не выкарыстоўваюцца, акрамя як у лічаных сталічных рэстаранах upscale. Прарошчаную сою выкарыстоўваюць таксама вегетарыянцы.
Імавернасць, што ў Беларусь пастаўлялася прадукцыя з той падгамбургскай фермы, вельмі нізкая.