Украінская Генпракуратура расследуе гібель лідэра апазіцыі ў 1999-м.
Генеральная пракуратура Украіны пачала праводзіць эксгумацыю цела лідэра «Народнага руху» Вячаслава Чарнавола, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» крыніца ў праваахоўных органах. У інтэрв’ю УНІАН сястра Чарнавола, Валянціна, выказала здагадку, што эксгумацыя ўжо адбылася.
«Падыходжу і бачу, што асфальтавая дарожка раскапаная ад магілы. Я зразумела, што гэта падкоп, каб выцягнуць дамавіну. Я адразу ж кінулася ў дырэкцыю могілак. Дырэктар, не міргнуўшы вокам, супакоіў мяне, што гэта замянялі патрэсканы асфальт. Я вярнулася да магілы, агледзела яе і зразумела, што дырэктар мяне падмануў», — сказала Валянціна Чарнавол.
На яе думку, калі гэта эксгумацыя, то яна адбылася «адкрыта цынічна».
У
28 мая генпракурор Украіны Віктар Пшонка заявіў, што па справе аб гібелі лідэра «Народнага руху» Украіны Чарнавол неўзабаве будзе праводзіцца эксгумацыя.
«Мы ўшчыльную падышлі да эксгумацыі, будзе прызначаная новая камісійная экспертыза», — сказаў Пшонка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Інтэр».
Чарнавол загінуў 25 сакавіка 1999 г. у аўтакатастрофе пад Кіевам, калі яго аўтамабіль сутыкнуўся з «Камазам» з прычэпам, яки разварочваўся на шашы. Неўзабаве пасля гэтага з’явіліся здагадкі, што смерць лідэра «Народнага руху» не была выпадковай.