10 сутак, альбо Хата № 23, 31, 2, 17, 18
Арышт
Калі я атрымаў ад маці смску, што памёр мой дзед, то неадкладна вырашыў ехаць на пахаванне. Даляцеў да Чарнігава маршруткай за 2 гадзіны, спазніўся на цягнік, але ледзь паспеў на аўтобус Кіеў — Гомель. Аўтобус упэўнена паехаў у бок беларускай мяжы.
На мяжы ўсім выйсці з рэчамі з аўтобуса і прайсці на кантроль. Я пайшоў трэцім. Маладая і прыгожая памежніца паклала мой пашпарт на сканар. Відаць, пабачыла нестандартнае паведамленне на маніторы і пачала нервавацца і выклікала на дапамогу калегу. Тая праглядзела манітор, нешта шапнула першай на вуха і выйшла з пакоя на вуліцу, зайшла ў будку кантролю тых, хто едзе на аўтамабілях, і па тэлефоне камусьці даклала. Усё стала зразумела — я ізноў у чорным спісе. Незразумелым заставалася толькі наступнае: калі са мной будуць праводзіцца «адпаведныя» дзеянні, дзе яны будуць праводзіцца і які яны будуць мець характар. Усхваляваная, але максімальна сабраная памежніца са словам «пожалуйста» перадала мне пашпарт. Мытнік праглядзеў торбу, і я спакойна пайшоў на сваё месца ў аўтобусе. Прыкладна праз 30 хвілін мы працягнулі дарогу.
А дзесьці дзядзькі з сытымі тварамі, з вялікімі зоркамі на пагонах паціралі рукі і аблізваліся, прыкідваючы, на што выдаткуюць прэмію за спайманне «гэтага БНФаўца». Відаць, паціралі так, як калі не выпусцілі мяне з аэрапорта
Я выдатна разумеў прычыну гэтай радасці, але ж спадзяваўся, што людзі там маюць хоць крыху сумлення і абмяжуюцца позвай на допыт. Тым больш што я ні ад кога не хаваўся, афіцыйна перасякаў мяжу і заўжды прыходзіў па позве, калі яна мне ўручалася належным чынам. А гэтым разам я ехаў на пахаванне свайго дзядулі.
Але я памыліўся. У гэтых мардаваротаў з шырокімі лампасамі на штанах сумлення папросту няма, і мяне замкнулі ў клетцы.
У Гомелі на прыпынку перад вакзалам праз пярэдняе шкло аўтобуса я ўбачыў двух 2 спецназаўцаў, якія беглі да аўтобуса. Стаўшы збоку ад дзвярэй, яны пачалі разглядаць пасажыраў, што выходзілі. У ніжэйшага ростам спецназазаўца па рацыі гучна перадалі «Проверить документы. Калита — задержать». Мы сутыкнуліся позіркамі — я ўсміхнуўся і павітаўся.
— Добры дзень.
— Здравствуйте. Вы Калита?
— Так.
— Паспорт с собой?
— Так.
— Предьявите, пожалуйста.
— Калі ласка.
Праверылі пашпарт.
— Руки в стороны, ноги на ширине плеч. Колющие, режущие предметы при себе имеются?
— Не.
Пад’ехаў спецназаўскі УАЗік і легкавая машына, з якой выйшаў чалавек у цывільным.
— Пожалуйста, пройдемте в машину.
— Паведамце, калі ласка, падставу майго затрымання.
— Пройдемте, сообщим в отделе.
Трэба аддаць належнае, супрацоўнікі гомельскага спецназу паводзілі сябе карэктна. Прынамсі, ніводнага мату з іх боку я не пачуў.
Калі мяне пасадзілі ў машыну, начальнік спецназу і чалавек у цывільным адышлі паразмаўляць. Ужо ў аддзеле я даведаўся ад старшыны, які мяне затрымліваў, што я «Приставал к гражданину, пытался затеять драку, на замечания мимо проходившего патруля не реагировал».
У аддзеле на маю сціплую персону прыйшло паглядзець чалавек 8–9 афіцэраў. Разглядалі мяне як дыназаўра. Прызнаюся, не вельмі прыемнае адчуванне. Адзін міліцыянт усё прыспешваў мяне: «Давайте быстрее, подписывайте протокол, я опаздываю…». Я не спяшаўся, бо разумеў — у камеру я яшчэ паспею.
Пасля сканчэння ўсёй папяровай працы, я папрасіўся скарыстацца прыбіральняй. Клазет мяне ўразіў: ад смуроду пачало рэзаць вочы, і я хутка рэціраваўся, сур’ёзна задумаўшыся пра самапавагу міліцыянтаў аддзела.
Канваіравалі мяне ў Гомельскі ізалятар часовага ўтрымання (далей ІЧУ) на «Ніве» маёр і капітан, у кайданках. За намі ехаў УАЗік, поўны спецназу. Прыкладна ў 00:10 я быў дастаўлены ў дзяжурку ізалятара. Дзяжурны ізалятара аказаўся ўсмешлівым маёрам, які хутка патлумачыў мне, дзе я знаходжуся. Надгляд быў вельмі падрабязны. Мяне прымусілі распрануцца да майткоў, зняць абутак, вывернуць шкарпэткі. Кожная мая рэч была абмацаная памочнікам дзяжурнага і праверана металадэтэктарам. Толькі пасля гэтага мне далі магчымасць апрануцца. Абутак, праўда, надзець не далі — замест яго выдалі брызентавыя камерныя тапачкі.
Пасля ператрусу мне пакінулі малітоўнік і гігіенічныя прылады. Адвялі ў капцёрку, дзе выдалі матрац, прасціну, наматрацнік, навалачку, падушку і коўдру. Не ведаю, з чаго робяцца іх матрацы ды падушкі, але было адчуванне, што іх набіваюць розным трыбухом са жлобінскай футравай фабрыкі. Пасля паднялі ў камеру № 23. Па сутнасці, камера гомельскага ізалятара мала адрознівалася ад акрэсцінскай, хоць і мела пэўныя асаблівасці.
Велікодная нядзеля сустрэла мяне шмонам з боку адміністрацыі. Як пасля высветлілася, шмон адбываецца 2 разы на дзень. Працэдурна гэта выглядае так: адчыняюцца дзверы ў камеру, паступае каманда: «На выход, лицом к стене, руки на стену». Адзін з пяці прысутных міліцыянтаў спачатку абмацвае вопратку рукамі, потым праводзіць па руках, шыі, спіне, грудзям і нагам металашукальнікам. У гэты час 3 супрацоўнікі ператрэсваюць камеру — адзін пераварочвае матрац, трасе падушку і коўдру, капаецца ў асабістых рэчах. Другі драўлянай калатушкай грукае па сцяне. Трэці (звычайна жанчына) з доўгай металічнай спіцай з кручком на канцы капаецца ў нейкіх іншых месцах. Пасля гэтага старэйшы афіцэр задае пытанне: «Вопросы, жалобы, предложения?». На гэтым шмон заканчваецца. Можна зайсці ў камеру і наводзіць парадак да аналагічнай вечаровай працэдуры. На Акрэсціна, дарэчы, задаюць пытанне «Жалобы, предложения?». Пытанні задаваць чамусьці нельга.
Судзілішча
На суд мяне разам з іншымі адміністратыўнікамі і крымінальнікамі прывезлі каля 12 гадзінаў дня. Вазілі нас у так званай «пілюлі» — задняй частцы УАЗіка, сцены якога ад сонца награваліся, і мы ўпяцёх адчувалі, як нас нажывую смажаць.
Урэшце з мяне знялі кайданкі і завялі ў кабінет «суддзі». Судзіў мяне Парэмскі Яраслаў Ігаравіч, які меў на выгляд каля 35 гадоў. Ён доўга не цырымоніўся — адразу пачаў працэс. Я абарваў яго прамову пасля таго, як ён агучыў мне маё права заяўляць хадайніцтва.
Я заявіў хадайніцтва аб пераносе разгляду справы на іншы дзень у сувязі са смерцю і пахаваннем блізкага сваяка ў гадзіну дня. На што мне было сказана: «Решение по Вашему делу будет принято сегодня». Стала зразумела — не адпусцяць, і я заявіў новае хадайніцтва аб удзеле ў працэсе адваката.
Суддзя прапанаваў мне назваць імя адваката, і першым, хто прыйшоў мне на розум, была адвакат Мар’яна Сямешка з Мінска, якая некалі абараняла мяне ў Салігорскім судзе пасля акцыі ў падтрымку Івана Шылы. Я разумеў, што ніхто яе шукаць не будзе, але я для сябе дакладна разумеў, што з гэтым «суддзём» трэба «пакантактаваць» як мага даўжэй, бо я не спяшаўся ізноў вярнуцца да праслухоўвання брэху канвойных сабак пад вокнамі маёй камеры. Суддзя абвясціў перапынак да 14 гадзінаў дня дзеля сувязі з заяўленым адвакатам. Мяне закавалі ў кайданкі і разам з іншымі асуджанымі даставілі ў аддзел міліцыі Чыгуначнага раёна, дзе пасадзілі ў клетку да
Калі мяне даставілі ў суд, там ужо былі сведкі — спецназавец, які мяне затрымліваў — Кажамякін М. В., і чалавек у цывільным — Аляксееў В. А.
З кабінета «суддзі» выйшаў высокі шырокі дзядзечка з чамаданам у руках, за ім
Працэс працягнуўся. Суддзя паведаміў мне, што адвакат не прыедзе, а іншага яны мне не дадуць. Ну, я асабліва іншага адказу і не чакаў. Я заявіў новае хадайніцтва — «Аб вядзенні працэсу
Калі я запытаўся, на падставе чаго мне адмоўлена ў праве на беларускамоўны працэс, «суддзя» мне адказаў: «У нас два государственных языка, и Вы обязаны знать оба».
No comment, як кажуць.
Потым усё пайшло як звычайны палітычны суд. Сведка — міліцыянт Кажамякін — і «пацярпелы» Аляксееў падпісалі паперы пра адказнасць за ілжывыя паказанні і вылілі сваю хлусню. Я задаваў пытанні, яны блыталіся ў паказаннях. Ад нерваў і крыўды я пачаў пастукваць бранзалетамі кайданкоў. Відаць, гэта пачало раздражняць «суддзю», і ён загадаў канваіру іх зняць. Вырак «не адыходзячы ад касы» — 10 сутак.
Пасля вынясення прысуду мне за спінай замкнулі кайданкі і вывелі на калідор, дзе мяне заўважыў мужчына з дапытлівым позіркам. Гэта аказаўся прадстаўнік БХК. Ён запытаўся, ці я Каліта. — Так, мне далі 10 сутак, у мяне сёння пахаванне дзядулі, і я абвяшчаю галадоўку.
Пасля гэтых словаў мяне пацягнулі да чорнага ходу, праз які завялі на першы паверх да вокнаў канцылярыі, дзе ўручылі копію пастановы «суда».
Вывелі ў двор. Адзін з канваіраў заўважыў чалавека з камерай, які нас здымаў праз шчыліну плота. Па кедах і кепцы я пазнаў Яўгена Суворава — майго добрага сябра і давераную асобу Кастусёва на мінулых выбарах. Я крыкнуў яму: «Жыве Беларусь! Хэвік, я абвясціў галадоўку», — і пачуў у адказ мармытанне ў ягоным стылі: «Ды ведаю я ўжо».
Мяне зачынілі ў «пілюлю», дзе я яшчэ хвілін 30 смажыўся пад сонцам, седзячы ў кайданках. Адвезлі мяне ў Чыгуначны аддзел міліцыі два мужчыны ў джынсах і скураных куртках. У вышэйшага пад расшпіленай скуранкай злева ў кабуры быў пісталет Макарава. Ён запытаў у дзяжурнага пра мяне. Той паказаў на маю клетку. Дзядзька са ствалом злосна паглядзеў на мяне, быццам я скраў у яго мех бульбы. Мяне вывелі з камеры, ён надзеў на мяне кайданкі і павёў у службовую «Ніву». З аддзела мяне кудысьці павезлі.
Гомельскія вулкі былі прыгожымі і ўтульнымі, гуляла моладзь. Я сядзеў у кайданках на заднім сядзенні, справа ад мяне сядзеў дзядзька са ствалом. Я запытаўся: «Расстрэльваць везяце?» — «Ну зачем же? У Вас скоро день рождения».
Мы трапілі ў невялікі затор. Справа, метраў за 500 ад нас, нейкія людзі пхалі заглохлы белы жыгуль. Дзядзька з пісталетам сказаў свайму напарніку «Смотри, цыгане опять свой жигуль не могут завести, интересно, что вторая машина у них —
Мяне даставілі назад у ІЧУ, правялі дагляд, выдалі пасцельную бялізну і паднялі ў адзіночную камеру № 31. Камера хоць і аказалася ў два разы меншай за папярэднюю, але ўсё ж была чыстай і акуратнай, а дробныя кроплі вады на сцяне і падлозе сведчылі, што ў ёй нядаўна рабілася прыборка.
Падчас вечаровага шмону я паведаміў дзяжурнаму, што абвясціў галадоўку, і ён запісаў мяне на прыём да начальніка ізалятара. На наступную раніцу мяне завялі да начальніка, які аказаўся выхаваным падпалкоўнікам з пышнымі вусамі і добрымі вачыма. Ён ветліва запрасіў мяне ў кабінет, прапанаваў прысесці і распытаў прычыны маёй галадоўкі. Агулам ён пакінуў уражанне добрага чалавека.
Ноч прайшла ў малітвах і, цалкам даручыўшы сябе Божай волі, я змог пад раніцу заснуць.
Днём мяне чакаў адзіночны прагулачны дворык і душ, а таксама перадача ад сяброў.
Этап
28 красавіка, а
На вуліцы ледзь развіднела. Сабраўшы рэчы, мяне павялі ў капцёрку, а адтуль у кабінет дзяжурнага. У пакоі мяне чакалі дзяжурны, яго памочнік, начальнік ізалятара, здаравенны спецназавец і два канваіры з кайданкамі — капітан і маёр. Пасля дагляду і праверкі асабістых рэчаў мне надзелі кайданкі. Другія кайданкі з доўгім металічным тросам прычапілі адным бранзалетам да ланцужка першых, другі бранзалет зашчоўкнуў на сваёй руцэ
Зразумеў: мяне вязуць у Мінск. Начальнік канвою — маёр — праз кожныя 30 хвілін па мабільным тэлефоне рабіў даклад: «Товарищ полковник, начальник конвоя майор Пилипенко, у нас всё нормально, проехали указатель на населенный пункт…». Мяне ж турбавала адно: куды мяне? У СІЗА КДБ ці на Валадарку?
У «Ніве» грала радыё. З выпуску навінаў (першых за апошнія 5 сутак) я даведаўся, што Міністэрства інфармацыі падала позву аб ліквідацыі «Нашай Нівы» і «Народнай Волі». Стала яшчэ больш сумна, бо гайкі пачалі закручваць мацней.
На маю невялікую, але ўсё ж радасць, мяне даставілі на Акрэсціна. Кіраўніцтва ўстановы доўга не хацела запускаць нашае аўто ў двор ЦІПа. Урэшце заехалі. У дворыку стаяў вялікі зялёны аўтобус, а каля яго каля 30 мужчын прапітага выгляду рыхтаваліся да этапу ў ЛТП. Нам жа чакаць давялося яшчэ каля
Толькі недзе каля
Недзе праз 30 хвілін выклікалі з камеры на калідор, дзе на мяне прыйшоў паглядзець начальнік ЦІПа маёр Карповіч.
— Знаешь, почему тебя сюда привезли? — запытаўся ён
— Не. Але думаю, для даседжвання сваіх сутак, — усміхнуўся я.
— Ты же сидел у меня несколько раз. Помнишь? — свідраваў мяне вачыма маёр.
— Памятаю, што сядзеў даўно, але вас не памятаю.
— А я памятаю. Ладно. Иди адпачывай, — здзекліва загадаў ён.
Недзе, а
Сустрэча з камітэтчыкамі
Прыкладна, а
— Ну, думаю, дальше мы с Александром Макаровичем поговорим по вопросу данной встречи.
Карповіч выйшаў з кабінета.
— А вы хто? — запытаў я.
— Я сотруднік КГБ. Думаю что Вы уже догадались.
— Ну, у прынцыпе, так.
— Александр, — працягнуў ён, — Вы знаете, почему Вы здесь оказались?
— Ну, у прынцыпе, так, ведаю, толькі не разумею, навошта трэба было чыніць увесь гэты спектакль. Няўжо было складана проста выпісаць мне позву?
На гэтыя пытанні адказу не было.
— Ну, раз вы понимаете причину вашего здесь нахождения, тогда начнем с того что…@@@ тут я мушу ўключыць самацэнзуру @@@.
Размова ішла каля гадзіны. На заканчэнне супрацоўнік паабяцаў вярнуцца на наступны дзень. Мяне адвялі ў
У
Камітэтчык не схлусіў і на наступны дзень прыйшоў. Не адзін, з калегам. Мне агучылі прапанову весці канструктыўны дыялог і «вспомнить всё», калі я не хачу затрымацца тут альбо ў іншым месцы на больш працяглы тэрмін. На што я адказаў: «Калі перад вамі пастаўленая задача „прышыць“ праз маю персону апазіцыю да крымінальнай справы, то што б я ні казаў, колькі б я ні згадваў тыя ці іншыя факты, вы мяне ўсё адно прышыеце».
Яны запэўнілі, што задачу прышываць апазіцыю да справы перад імі ніхто не ставіў і яны сапраўды маюць самы шчыры намер правесці поўнае расследаванне трагічных падзеяў 11 красавіка.
— Ну, раз так, то давайце свае пытанні.
— Хорошо, вчера мы закончили на том, что @@@ самацэнзура @@@.
Апытанне цягнулася каля 5 гадзінаў. Пры канцы мне прапанавалі падпісаць абавязанне наступнага зместу: «Каліта
На гэтым мы развіталіся. Мяне адвялі ў
А палове на
На наступны дзень мяне перакінулі ў суседнюю,
Чакаю выхаду, аглядаючы сцены, знайшоў надпісы «Жыве Беларусь», «
Ляжу, пішу свой новы акрэсцінскі дзённік.
Заўтра дамоў, калі на тое будзе Божая ласка.
Зміцер, прымі мае спачуванні. Ты мужны чалавек! Трымайся.
Віталь, трымайцеся! Буду маліцца за Вас.