Згодна з вынікам сацыялагічнага апытання ў Беларусі курыць каля 24% падлеткаў, паведаміла галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Алена Нявера 30 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Гэта жудасная лічба. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь і Расія лідзіруюць па паказчыку курэння ў еўрапейскім рэгіёне", — сказала яна.

Паводле слоў Няверы, пакуль у краіне надаецца недастаткова ўвагі праблеме падлеткавага курэння. Тлумачэнні па праблеме можна атрымаць у асноўным у валанцёраў і ў цэнтрах, дружалюбных падлеткам, якія ствараюцца пры паліклініках.

Нявера лічыць, што ў пытанні процідзеяння курэнню Беларусі трэба арыентавацца на Швецыю, дзе дзякуючы шырокай інфармацыйнай кампаніі і іншым дзейсным мерам распаўсюджанасць курэння ўдалося знізіць з 20% да 8%. Для параўнання, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, сёння ў Беларусі курыць 30,6% насельніцтва.

Як паведаміла начальнік упраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Наталля Катовіч, з 28 па 31 мая праходзіць рэспубліканская акцыя "Дыхай свабодна!", прымеркаваная да Сусветнага дня без тытуню. Акцыя заклікана папулярызаваць здаровы лад жыцця і яшчэ раз нагадаць насельніцтву пра шкоду курэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?