Праваахоўныя органы прад'явілі абвінавачванні каля 90 ўдзельнікам акцыі апазіцыі ў Тбілісі, паведаміў кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага дэпартамента МУС Грузіі Шота Уціяшвілі.
«Большасці з іх вынесена двухмесячнае адміністратыўнае зняволенне, у шэрагу выпадкаў заведзена крымінальная справа», - сказаў Уціяшвілі.
Паводле яго слоў, у ліку затрыманых няма арганізатараў акцыі.
Уціяшвілі паведаміў, што МУС мае доказы таго, што некаторыя арганізатары акцыі разглядалі магчымасць развіцця падзей у форме грамадзянскага супрацьстаяння. Частку такіх матэрыялаў МУС ужо распаўсюдзіла, у прыватнасці запіс тэлефоннай размовы экс-спікера парламента Ніно Бурджанадзэ са сваім сынам.
0
0
0
0
0
0