Старшыня Вярхоўнага Савета 12 склікання Станіслаў Шушкевіч разам са сваім адвакатам наведаў 18 мая пракуратуру Мінска. Туды палітыка выклікалі ў сувязі з ягонымі выказваннямі ў інтэрнеце, як паведамлялі СМІ.

«Нічога не было такога, чым можна было б абурацца, — расказаў „Беларускаму партызану“ Станіслаў Шушкевіч. — Гэты чалавек (я нават прозвішча яго забыўся) вёў сябе вельмі карэктна. Усе пытанні так ці інакш датычыліся майго тэлевізійнага паядынку з Жырыноўскім. Пыталіся, ці праўда, што я гэта гаварыў. Я адказаў, што з таго часу мае погляды не змяніліся, хаця ўвесь „Паядынак“ запісаны на відэа».

Станіслаў Шушкевіч адмовіўся падпісаць пастанову аб неразгалошванні, аднак даў слова, што не будзе разгалошвайь дэталі гэтай «гутаркі».

Як раней паведамлялася, тэледэбаты ў праграме РТР «Паядынак» паміж Станіславам Шушкевічам і лідэрам ЛДПР адбыліся 14 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?