Злучаныя Штаты і Еўрасаюз яшчэ раз заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан па выніках перамоваў у Вашынгтоне з вярхоўнай прадстаўніцай у замежнай палітыцы Еўрасаюза Кэтрын Эштан, выступіла з наступнай заявай:

«Мы абедзве, Кэт і я, занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі, і я ўхваляю моцную заяву, якую яна зрабіла на выходных. Злучаныя Штаты лічаць судовыя працэсы ў справе аб падзеях 19 снежня палітычна матываванымі, і мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных».

У суботу Эштан паўтарыла, што Еўрасаюз гатовы разгледзець «далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя захады ва ўсіх галінах супрацоўніцтва» з афіцыйным Мінскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?