Станцыя мінскага метро «Акадэмія навук» увечары 26 красавіка часова закрыта для пасажыраў, цягнікі на ёй не спыняюцца.

Такім чынам, улады, асцерагаючыся, што актывісты апазіцыі збяруцца, насуперак забароне, на пляцоўцы перад будынкам прэзідыума Акадэміі навук для ўдзелу ў чарнобыльскім шэсці, закрылі ажыўленую станцыю метро ў час пік, калі тысячы людзей вяртаюцца пасля працы дамоў.

Як раней паведамляў БелаПАН, пляцоўка перад будынкам Акадэміі навук агароджана турнікетамі. Тут дзяжураць супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным. За будынкам прэзідыума — некалькі міліцэйскіх машын і аўтобусаў.

Нагадаем, арганізатары традыцыйнага шэсця «Чарнобыльскі шлях» адмовіліся ад яго правядзення ў сувязі з забаронай Мінгарвыканкама. Яны вырашылі абмежавацца правядзеннем дазволенага мітынгу каля Чарнобыльскай капліцы на плошчы Бангалор.

Мітынг пачаўся, а 18-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?